Літаратурная прэмія
імя Кірылы Тураўскага рашэннем Гомельскага аблвыканкама зацверджана ў лютым
2013г. Яе мэта – стварэнне высокамастацкіх твораў; выяўленне знакавых імёнаў у
сферы слоўнага мастацтва; павышэнне статусу пісьменніка ў грамадстве; умацаванне
станоўчага іміджа рэгіёна.
Прэмія прысуджаецца
штогод на конкурснай аснове ў 6 намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Драматургія»,
«Дзіцячая літаратура», «Публіцыстыка і літаратурная крытыка», «Адкрыццё».
Лаўрэаты прэміі ў
2015г .:
- у намінацыі «Адкрыццё» – група аўтараў Шастакова Наталля Сямёнаўна, Шастакоў Максім Яўгенавіч за літаратурны твор «Обретенная икона (Следами Николая Угодника)»;
- у намінацыі «Паэзія» – Нікіціна Ніна Нічыпараўна за літаратурны твор «З матчынай малітваю і песняй»;
- у намінацыі «Драматургія» – Бычкоў Аляксей Міхайлавіч за літаратурны твор «Любовь на расстоянии»;
- у намінацыі «Дзіцячая літаратура» – Квяткоўская Вера Фёдараўна за літаратурны твор «Праздник мыльных пузырей»;
- у намінацыі «Проза» – Кавалёў Міхаіл Мітрафанавіч (аўтарскі псеўданім Міхась Сліва) за літаратурны твор «Не трэба хвалявацца».

Шастакова Наталля Сямёнаўна нарадзілася 8 верасня 1958 года ў г. Гомелі. Адукацыя вышэйшая (матэматык, выкладчык). Тэматыка літаратурнай творчасці: публіцыстыка, проза. Захапляецца краязнаўствам, рэлігіязнаўствам, арнітолагіяй. У 2011 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга апавяданняў «В гостях у Варьки». Аўтар шматлікіх публікацый у СМІ, лаўрэат літаратурных і экалагічных конкурсаў.
Шастакоў Максім Яўгенавіч нарадзіўся 8 лістапада 1983 года ў г. Гомелі. Адукацыя вышэйшая (эканаміст-менеджэр). Працуе ў жанрах: публіцыстыка, проза, паэзія. Аўтар публікацый у зборніку «Мы дзеці твае, Беларусь», выдадзеным ў 1998 годзе Беларускім фондам сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы – дзецям». Захапляецца фатаграфіяй, арнітолагіяй. Мае шматлікія публікацыі ў СМІ. Лаўрэат літаратурных і экалагічных конкурсаў.


Аляксей Міхайлавіч – куратар, непасрэдны ўдзельнік шведска-беларускага праекта «Театр в тюрьме» (2004 год). Па выніках дадзенай работы падрыхтавана да выдання дакументальна-публіцыстычная аповесць «Дело № ...», у аснову якой пакладзены лісты-шчырасці асуджаных жанчын. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага Гомельскага аблвыканкама (2015).

Вершы пачала пісаць са школьных гадоў. Перыядычна друкуецца ў раённых і абласных газетах. Часта наведвае літаратурныя аб'яднанні «Пралеска» і «Родники». Актыўна ўдзельнічае ў правядзенні творчых вечароў і сустрэч.
Аўтар кніг «Листопад любви», «Странник у огня», «Мир у ног амазонки», «Оттаявшие небеса». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Празаік, перакладчык,
публіцыст, крытык. Аўтар кніг прозы «Усмешка Джаконды», «Прыгожыя караблі»,
«Запрашаю ўсміхнуцца», «Дочь за отца» (у сааўтарстве), «Ход канём»,
«Сустрэліся кум з кумой», «Віртуальнае каханне», «Радасць жыцця», «Друзья познаются в ... шутках», «Клюква по знакомству», «Жыццё на Парнасе», «... I
мора па калена», «Станцыя Надзея, або ненапісаная аповесць», «На Дняпроўскім
лузе», кніг для дзяцей «Кот Матрос», «Як кнігі дзяўчынку выхавалі», зборнікаў
літаратуразнаўчых і літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій «Найвышэйшае і святлае» і «Лік, які выратоўвае», шматлікіх публікацый у калектыўных
зборніках, альманахах, часопісах, газетах. Перакладае з чэшскай і ўкраінскай
моў. Творы друкаваліся таксама ў Расіі, Украіне, Польшчы.
Лаўрэат прэміі часопіса
«Вожык» (у жанры мініяцюры) за 1988 год, лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага
конкурсу «Лепшы твор 2008 года» ў галіне «Літаратурная крытыка і
літаратуразнаўства». Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы
твор 2009 года» ў галіне «Сатыра і гумар» – «Залаты Купідон». Лаўрэат абласной
літаратурнай прэміі імя А. Капусціна (2013 год), лаўрэат конкурсу Беларускага
Саюза журналіста «Залатое пяро».
Узнагароджаны Граматай
Саюза пісьменнікаў Беларусі за плённую працу ў галіне дзіцячай літаратуры,
Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага
Саюза журналістаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий